АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Гатоўнасць другога блока БелАЭС на гэты момант складае 85%. Пра гэта 20 мая заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, яго словы цытуе тэлеграм-канал ведамства.

Па словах міністра, першы блок Беларускай АЭС ужо выпрацаваў 2,3 мильярда кВт·г электраэнергіі, і гэты аб’ём супастаўны з аб’ёмам спажывання электраэнергіі БМЗ за год.

Ядзернае паліва для другога энергаблока было пастаўлена ў красавіку, цяпер яно знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы. Загрузка ў актыўную зону рэактара пачнецца восенню 2021 года, што аўтаматычна запусціць новы этап: «фізічны пуск другога энергаблока».

З поўным уводам БелАЭС на станцыі будуць вырабляць каля 18 мильярда кВт·г, што забяспечыць прыкладна 40% патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

Па словах Каранкевіча, у наступныя пяць гадоў з улікам запуску БелАЭС у краіне чакаецца рост электраспажывання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам. Аб’ёмы спажывання да 2025 года могуць павялічыцца да 44 мільярдаў кВт·г.

• Текст доступен на языке: Русский