Ілюстрацыйнае фота bagnet.ru

17 мая суд Маладзечанскага раёна разгледзеў справу аб крадзежы групай асоб. Мужчынам прысудзілі «хімію» і пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

Чытайце яшчэ: Дваіх хлопцаў падазраюць у крадзяжах з аўтамабіляў у Маладзечне

Два мужчыны былі раней не судзімыя, адзін прыцягваўся да крымінальнай адказнасці пяць разоў, яшчэ аднаго раней таксама судзілі.

Мужчын абвінавачвалі ў крадзежы па папярэдняй змове групай асоб. Ад снежня 2020 года да лютага 2021 года яны здзейснілі серыю крадзежаў з аўтамабіляў у Маладзечне.

Двух мужчын, раней не судзімыя, былі прызнаныя вінаватымі ў крадзежы і пакушэнні на крадзеж. Іх пакаралі 2 гадамі «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Мужчын вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб невыяздзе ў зале суда.

Абвінавачваемаму, якога раней адзін раз прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, прысудзілі 3 месяцы аршыту. Чацвёрты абвінавачваемы, якога раней судзілі пяць разоў, пакаралі 1 годам калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд законнай моцы не набыў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.