На Маладзечаншчыне. Фота РУП «Мінскэнерга».

«Зялёная» энергетыка  развіваецца ў зоне абслугоўвання філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга». На сёння ва ўсіх адміністрацыйных раёнах, якія абслугоўваюцца філіялам, ужо працуюць ветраэнергетычныя ўстаноўкі. Усяго іх пакуль пяць, паведамляе РУП «Мінскэнерга».

Але ў бліжэйшы час паблізу вёсак Клочкаваа і Трэскі Маладзечанскага раёна плануюць завяршыць мантаж яшчэ дзвюх ветраўстановак.

У 2000 годзе Мядзельскі раён стаў першым, дзе выкарысталі энергію ветру. Устаноўка з’явіліся каля Занарачы. Пасля тут дадаткова былі ўсталявалі яшчэ дзве ўстаноўкі 2002 і 2013 года пабудовы.

У 2015 годзе ў Вілейскім раёне ўвялі ў эксплуатацыю ветраўстаноўкі вёскі Макарычы, а ў Валожынскім раёне – каля вёскі Аўгустова.

Эксперт: Ад альтэрнатыўнай энергетыкі не сысці

– Альтэрнатыўная энергетыка – сонечная і ветраная – гэта вельмі перспектыўна, – лічыць эканамічны аглядальнік Таццяна Манёнак.- Яе развіваюць усе краіны. Ад гэтай альтэрнатывы нікому не сысці. У 2010 годзе быў прыняты Закон аб узнаўляльных крыніцах энергіі. Ад гэтага часу альтэрнатыўная энергетыка, асабліва сонечная, стала развівацца вельмі імкліва. Гэта нават крыху напалохала дзяржаўных энергетыкаў. Бо ва ўсіх краінах гэты накірунак падтрымліваецца дзяржавай. Пасля запуску абодвух блокаў АЭС дзяржава будзе стрымліваць развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі, бо трэба ж будзе дзесьці падзець атамную. Але гэты накірунак усё ж будзе развівацца, хоць і не так імкліва.

 

• Текст доступен на языке: Русский