На раённым выпускным у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам прадстаўнік Мінадукацыі Ірына Каржова, піша БелТА.

10 чэрвеня сёлета будзе ў чацвер. Апошні званок рэкамендавана правесці 29 мая (субота).

Вядома, што ў 2020/2021 навучальным годзе ў Беларусі працавалі 3009 школ агульнай сярэдняй адукацыі, дзе вучацца 1 057 918 дзяцей. Навучаюць 117 315 педработнікаў.

У 9-х класах навучаюцца 90,3 тыс. чалавек, у 11-х класах — 51,8 тыс. Выпускнікоў 9-х класаў на 3,7 тыс. больш у параўнанні з папярэднім годам, выпускнікоў 11-х класаў паменела на 800.

• Текст доступен на языке: Русский