Бел-чырвона-белы сцяг хочуць уключыць у спіс нацысцкай сімволікі, паведамляе sb.by са спасылкай на намесніка начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. 

— Настаў час прыняць меры. Пара паставіць кропку ў гэтым пытанні — людзі просяць. Калі рыхтавалася Усебеларускі народны сход, дзяржорганы прымалі проста вал зваротаў ад грамадзян па прыняцці ўзмацняючых мер у дачыненні да калабарацыянісцкай сімволікі! Зараз мы бачым спробу «замазаць» праблему — быццам бы яе няма.

Бедункевіч адзначыў, што менавіта ГУБАЗіК выступіць з ініцыятывай па ўключэнню бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нацысцкай сімволікі.

— Мы ў бліжэйшы час будзем выступаць у ініцыятывай па ўключэнню ў спіс нацысцкай сімволікі бчб-сцяга, які выкарыстоўвалі ўсе калабарацыянісцкія арганізацыя на тэрыторыі БССР у гады акупацыі.

Бедункевіч кажа, што сцяг можна выкарыстоўваць у фільмах, тэатральных пастановах, у архіўнай, музейнай працы.

— Але спробы хадзіць па вуліцах з бчб-сцягамі будуць вельмі жорстка спыняцца.