Каб прыняць дадатковыя меры па спыненні парушэнняў хуткасных рэжымаў кіроўцамі, а таксама для прафілактыкі, папярэджання і зніжэння цяжару дарожна-транспартных здарэнняў з з-за перавышэння хуткасных рэжымаў, ад 20 па 23 мая ДАІ правядзе акцыю «Хуткасць».

Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню і спыненню парушэнняў хуткасных рэжымаў руху кіроўцамі. З дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў нарады ДПС будуць фіксаваць хуткасць праязджаючых аўтамабіляў як стацыянарна, так і ў транспартным патоку з патрульных машын.

Перавышэнне хуткасці – адна з асноўных прычын учынення дарожна-транспартных здарэнняў.

Аналіз аварыйнасці на Міншчыне сведчыць, што ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем хуткасці, застаецца па-ранейшаму даволі высокім.

На Маладзечаншчыне ад пачатку года здарылася 19 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі, 21 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Два ДТЗ адбылося па віне нецвярозых кіроўцаў.

Кожнае трэцяе ДТЗ на Міншчыне здзейснена з-за няправільнага выбару або перавышэння ўсталяванай хуткасці. Такія дадзеныя аналізу аварыйнасці прыводзіць ДАІ.