Ілюстрацыйнае фота onliner.by.

Ад 1 ліпеня пачне працаваць сістэма інфармацыйнаганагляду за таварамі, якія выпускаюцца ў Беларусі, ідуць на экспарт і імпарт. Пра гэта гаворыцца ў пункце 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 №496 «Аб наглядзе за таварамі» (далей – Указ №496).

Пералік тавараў, якія падлягаюць нагляду, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка гэтага года №250 «Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года №496» (далей – пастанова №250).

Зацверджаныя два пералікі:

  1. Пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам інфармацыйнага ўзаемадзеяння з дзяржавамі – членамі ЕАЭС.
  2. Пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам нагляду.

Cуб’ектам гаспадарання неабходна будзе падаваць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік звесткі (пункт 4 Палажэння аб функцыянаванні сістэмы нагляду за таварамі, зацверджанага Указам №496):

– пра рэшткі тавараў, якія ёсць на дату ўключэння іх у пералік;

– пра вырабленыя тавары, уключаныя ў пералік 2;

– пра тавары, увезеныя з тэрыторыі дзяржаў – членаў ЕАЭС.

Ва ўстаноўленых выпадках звесткі пра вытворчасць або ўвоз з ЕАЭС тавараў суб’екты гаспадарання могуць не падаваць. Гэта датычыцца тавараў:

– якія выкарыстоўваюцца як узоры і экспанаты на выставах і кірмашах.

– атрыманых як замежная бязвыплатная дапамога або міжнародная тэхнічная дапамога;

– якія з’яўляюцца бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогай.

Структура і фармат звестак, што перада- юцца суб’ектамі гаспадарання і рэалізуюць арганізацыі, а таксама склад звестак у дачыненні да тавараў, уключаных у пералік 2, вызначыць Міністэрства па падатках і зборах.

У якія тэрміны трэба будзе падаваць звесткі

Звесткi пра названыя тавары неабходна будзе падаваць не пазней за 20 чысло месяца, наступнага за месяцам дня вытворчасці або прыняцця на ўлік увезеных тавараў, але не пазней за дату пачатку іх абароту. Пад аперацыямі, звязанымі з абаротам тавараў, маюцца на ўвазе:

– адгрузка або атрыманне тавараў з месцаў рэалізацыі або захоўвання па дагаворах куплі-продажу, мены. Пад адгрузкай тавараў разумеецца перадача тавараў перавозчыку для іх дастаўкі суб’екту гаспадарання, упаўнаважанаму на атрыманне гэтых тавараў на падставе дагавора або на іншай законнай падставе, ці непасрэдна такому суб’екту гаспадарання.

– адгрузка і (або) перадача або атрыманне тавараў па дагаворах камісіі, даручэння і іншых аналагічных дагаворах, захоўвання, падраду, фінансавай арэнды (лізінгу), камерцыйнай пазыкі, аказання лагістычных паслуг, уключаючы адгрузку і (або) перадачу або атрыманне тавараў з выстаў, кірмашоў у Беларусі і (або) іншых дзяржавах ЕАЭС. Выключэнне – адгрузка і (або) перадача тавараў на захоўванне ў парадку і выпадках, прадугледжаных палажэннем аб парадку ўліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці, адабранай, арыштаванай або накiраванай у даход дзяржавы;

– выкарыстанне ўвытворчасці і (або) транспарціроўка тавараў. Выключэнне – перамяшчэнне тавараў паміж = структурнымі падраздзяленнямі суб’ектаў гаспадарання, месцамі іх дзейнасці (напрыклад, месцамі захоўвання і вытворчасці), што выконваецца работнікамі арганізацыі або ІП, якія з’яўляюцца матэрыяльна адказнымі асобамі, без выезду на аўтамабільныя дарогі агульнага карыстання, выхаду на землi агульнага карыстання або ў межах гандлёвага цэнтра, рынку, будаўнічай пляцоўкі.

Якія абавязкі з’явяцца ў суб’ектаў гаспадарання

Падчас працы з таварамі, уключанымі ў пералік, суб’екты гаспадарання будуць абавязаныя:

– выкарыстоўваць электронныя накладныя. Устаноўлены выпадкі, калі можна будзе не выкарыстоўваць іх. Напрыклад, пры рэалізацыі тавараў у рознічным гандлі фізічным асобам;

– падаваць поўныя і дакладныя звесткі, якія падлягаюць уключэнню ў сістэму нагляду за таварамі. Збор, улік, захоўванне, апрацоўка і кантроль звестак робіцца ў праграмным комплексе «Сістэма нагляду за таварамі» (далей – ПК СНТ);

– весці колькасны ўлік тавараў, уключаных у пералік, у адзінках вымярэння, якія падлягаюць указанню ў электронных накладных.

Выкарыстоўваць электронныя накладныя і падаваць звесткі будуць абавязаныя ў тым ліку арганізацыі, якія рэалізуюць тавары.

Калі суб’екты, што рэалізуюць тавары, не могуць рабіць электронныя накладныя, дапускаецца выкарыстанне таварна-транспартных і таварных накладных на паперы. Аднак пасля трэба будзе стварыць і перадаць электронныя накладныя ў ПК СНТ на працягу пяці рабочых дзён.

Немагчымасцю выкарыстання электронных накладных лічыцца няспраўнасць інфармацыйных сістэм МПЗ і (або) аператара агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС), тэхнічныя збоі, парушэнні ў працы сетак электрасувязі, інтэрнэта, адключэнне электраэнергіі, а таксама ў іншых выпадках, вызначаных міжнароднымі прававымі актамі.