1 Верасня у пятай школе. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Ад 1 верасня плануюць арганізаваць навучанне ў пачатковых класах новай школы ў мікрараёне «Усходні» у Маладзечне, паведамляе mgazeta.by са спасылкай на ўпраўленне адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Блок пачатковай школы разлічаны на 16 класаў для 320 вучняў. У гэтую ўстанову адукацыі ў першую чаргу будуць прымаць дзяцей, якія жывуць ва  «Усходнім», а менавіта: па вуліцы Вялікі Гасцінец (пачынаючы ад дома №138 і далей) і вуліцы Тамары Дудко (пачынаючы з дома №17 і далей).

Дакументы ў першыя класы можна падаць ад 12 чэрвеня па 15 жніўня. Ад 16-га па 28 жніўня на вольныя месцы будуць залічваць дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах горада. У гэтыя ж тэрміны арганізуюць прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў вучняў, якія цяпер ужо навучаюцца ў іншых школах, але плануюць працягнуць навучанне ва 2-4 класах новай школы па месцы жыхарства.

Тлумачэнне парадку прыёму ў пачатковую школу і асаблівасцяў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе плануецца на сходзе, які адбудзецца 27 мая ў актавай зале ДУА «Гімназія №10 г. Маладзечна». У 18.00 –для законных прадстаўнікоў будучых першакласнікаў, у 19.00 – для законных прадстаўнікоў будучых навучэнцаў 2-4 класаў.

• Текст доступен на языке: Русский