Выпускны-2018 у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Ва ўпраўленнях адукацыі райвыканкамаў мы даведаліся, колькі выпускнікоў ў рэгіёне сёлета заканчвае 11 класаў і ці ва ўсіх будуць раённыя выпускныя балі.

Колькасць выпускнікоў па раёнах

Раён Колькасць выпускнікоў
Маладзечна 626
Смаргонь 266
Вілейка 198
Астравец 189
Валожын 171
Ашмяны 157
Мядзел 153

 

Раённыя выпускныя

На сёння вядома, што раённыя выпускныя балі будуць 10 чэрвеня ў Маладзечне і Ашмянах.

У Мядзеле і Смаргоні з-за няпростай эпідсітуацыі такія выпускныя вырашылі не праводзіць.

У Астраўцы раённага свята выпускнікоў не бывае ў прынцыпе. Тут іншая традыцыя. Звычайна ў дзень апошняга экзамену пасля абеду лядзяць мерапрыемства «Трыумф розуму і таленту». Старшыня райвыканкама ўганароўвае медалістаў і пераможцаў прадметных алімпіяд, віншуе, уручае ім статуэткі. Такая імпрэза будзе і сёлета.

У Вілейскім і Валожынскім упраўленнях адукацыі паведамілі, што дакладная інфармацыя па раённых выпускных будзе ў пачатку наступнага тыдня.

А што было з выпускнымі ў мінулым годзе, можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский