Падчас лячэння хлопчыка. Фота Мінздароўя.

Апошні тыдзень стан 12-гадовага хлопчыка, які пацярпеў, ратуючы малодшага брата з пажару на Мядзельшчыне, застаецца стабільна цяжкім. Зрабілі некалькі аперацый, правялі паэтапную скурную пластыку, паведамляе Мінаховы здароўя.

Хлопчык знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры на базе БХМД. Падчас аперацый яму праводзілася мясцовае лячэнне апёкавых ран, дактары выдалялі пашкоджаныя агнём тканкі з ужываннем сучасных тэхналогій камбусціялогіі.

З сынам пастаянна знаходзіцца мама. Хлопчык на ШВЛ, ён у свядомасці. Рэагуе на гаворку, мама чытае яму кнігі, часам ён глядзіць мультфільмы.

На мінулым тыдні, таксама як і раней, праводзіліся адмысловыя кансіліумы спецыялістаў.

• Текст доступен на языке: Русский