Фота Настассі УТКІНАЙ.

У красавіку-маі ў шосты раз правялі дыстанцыйную алімпіяду для педагогаў. Днямі падвялі вынікі. Сярод пераможцаў ёсць прадстаўнікі рэгіёна, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. Гэта настаўнікі хіміі і гісторыі.

Намінацыя «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік хіміі»

Таццяна Анатольеўна Лябёдка з гімназіі №1 Валожына, Інна Аляксандраўна Марушка з гімназіі №3 Маладзечна – дыпломы 1 ступені.

Алена Віктараўна Храмцэвіч з гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна, Алена Анатольеўна Шчуцкая з Гарадзілаўскай СШ – дыпломы 2 ступені.

Алена Альбінаўна Роўда з Мядзельскага ВПК «Яслі-сад – сярэдняя школа» – дыплом 3 ступені.

Намінацыя «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік гісторыі»

Ірына Пятроўна Маліноўская з гімназіі-каледжа Маладзечна – дыплом першай ступені.

Алена Канстанцінаўна Бохан і Валянціна Канстанцінаўна Петрыкевіч з гімназіі-каледжа Маладзечна, Вольга Іванаўна Міхальчанка з Мядзельскага ВПК «Яслі-сад – сярэдняя школа», Сяргей Уладзіміравіч Очтаў з Дорскага ВПК «Дзіцячы сад – сярэдняя школа», Канстанцін Анатольевіч Рафеенка з СШ №9 Маладзечна – дыпломы 2 ступені.

Святлана Мікалаеўна Бабіч з вілейскай гімназіі «Логас» – дыплом 3 ступені.

 

• Текст доступен на языке: Русский