belnovosti.by

20 мая прайшоў другі этап агляду-конкурсу на званне «Лепшая транспартная служба УП «Мінскаблгаз». Сем каманд удзельніц – прадстаўнікоў філіялаў прадпрыемства – спаборнічалі ў майстэрстве кіроўцы, паведамляюць на прадпрыемстве.

Па выніках конкурсу кіроўца 4 разрада 1 класа Вілейскага філіяла «Маладзечнагаз» Мікалай Чаўлытка атрымаў званне «Лепшы кіроўца катэгорыі «В».

Да ўдзельнікаў было патрабаванне: мець стаж не менш за год і не мець заўваг за парушэнне ПДР. Кіроўцы здавалі ПДР на кап’ютары, а пасля выконвалі фігурнае кіраванне аўтамабілем.