Падчас раённага выпускнога ў Вілейцы ў 2018 годзе. Фота аўтара.

Пра гэта сёння нам паведамілі ў аддзелах адукацыі спорту і турызму райвыканкамаў.

У Валожыне свята пачнецца ў 16.00. У Вілейцы – ў 18.00.

Запланавалі традыцыйнае шэсце выпускнікоў, узнагароджанне медалістаў і актывістаў, развітальны вальс.

Нагадаем, што ў Вілейцы сёлета 11 класаў скончаць 198 юнакоў і дзяўчат, у Валожыне – 171.

Інафармацыю пра выпускныя ў іншых гарадах рэгіёна можна паглядзець тут.

• Текст доступен на языке: Русский