Фота delfi.lt.

У нядзелю самалёт Афіны — Вільня быў вымушаны прызямліцца ў Мінску. Літоўскі ўрад назваў гэта «дзяржаўным тэрарыстычным дзеяннем» і паабяцаў дамагацца закрыцця паветранай прасторы Беларусі для міжнародных палётаў.

Распаўсюджаным у нядзелю паведамленні адзначаецца, што дзеянні Беларусі дэманструюць, што паветраная прастора гэтай краіны не з’яўляецца бяспечнай для ўсіх, а Літва будзе патрабаваць «выразнага і бескампраміснага» адказу міжнароднай супольнасці, піша Delfi.lt

«ЕС павінен распачаць дзейсныя меры па абароне ўсіх асоб, грамадзянамі якой бы краіны яны не з’яўляліся, калі ім пагражае небяспека з прычыны неадэкватных дзеянняў рэжыму. Разам з міжнароднымі партнёрамі мы будзем дамагацца таго, каб беларускую паветраную прастору было закрыта для міжнародных рэйсаў. Тое, што адбылося сёння, з’яўляецца выпадам не толькі супраць Літвы, але і сігналам для ўсяго Еўрасаюза і міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў заяве.

• Текст доступен на языке: Русский