Падчас набажэнства. Фота забяспечанае Алесем Юркойцем.

У суботу, 22 мая, ў вёсцы Барані на Астравеччыне згадвалі пісьменніка, святара, публіцыста, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).

Шэсць святароў правялі набажэнства ў памяць пра пісьменніка тут, на яго радзіме, паведаміў карэспандэнтам краязнаўца Алесь Юркойць.

Хату, у якой нарадзіўся паэт, адрэстаўравалі і ў 2010 годзе адкрылі там музей. Фота забяспечанае Алесем Юркойцем.

95 гадоў таму, у маі, Казімір Сваяк памёр ад сухотаў у Віленскім шпіталі. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.

У 2010 годзе ў Баранях адкрылі музей Казіміра Сваяка.

• Текст доступен на языке: Русский