belnovosti.by

Ад 25 мая па 5 чэрвеня па ўсёй краіне пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», а 28 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці – Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Захаваем нашу будучыню!»

Паважаныя кіроўцы! Згодна з пунктам 166.9 ПДР у перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства неабходна ўключыць блізкае святло фар падчас руху ў светлы час сутак.

За чатыры месяцы бягучага года ў Мінскай вобласці адбылося 18 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 22 дзіцяці траўмаваныя. Такіх здарэнняў зарэгістравана на 14,3% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Назіраецца зніжэнне загінулых дзяцей, і рост пацярпелых. Па віне саміх непаўналетніх здарылася два ДТЗ.

Найбольш цяерпяць дзеці-пасажыры. Так у 10 ДТЗ пацярпела 13 дзяцей. Прычым з дзесяці ДТЗ у сямі дзеці не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі і перавозіліся без аўтакрэслаў. З удзелам дзяцей пешаходаў адбылося сем ДТЗ, у якіх сямёра дзяцей атрымалі траўмы.

Асноўныя прычыны ДТЗ, у выніку якіх пацярпелі дзеці:

– невыкарыстанне рамянёў бяспекі і спецыяльных дзіцячых утрымлівальных прылад;

– непрадастаўленне перавагі пешаходам на пераходзе;

– пераход праз праезжую частку па-за пешаходным пераходам;

– нечаканы выхад з-за перашкоды, якая абмяжоўвае агляднасць кіроўцу;

– знаходжанне на праезжай частцы без суправаджэння дарослых.

Таксама адной з прычын дзіцячага траўматызму на дарозе з’яўляецца назіранне дзецьмі за дзеяннямі дарослых, якія парушаюць ПДР, а дзеці імкнуцца гэта пераймаць. Таму вельмі важна з боку дарослых не толькі весці пастаянны кантроль за дзецьмі, але і быць для іх станоўчым прыкладам, выконваць Правілы дарожнага руху.

Паважаныя дарослыя, дзецям неабходна тлумачыць, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе дарогі, абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў, не ствараць перашкоды для руху аўто. Будзьце станоўчым прыкладам на дарозе. Не пакідайце без нагляду малалетніх нагадвайце старэйшым дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.