Фота delo.ua.

24 мая каля чатырох гадзін паблізу АЗС на вуліцы Міру ў Маладзечне  супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль «Аўдзі 80». Інспектары падалі сігнал спыніцца, аднак кіроўца праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні і, павялічыўшы хуткасць, спрабаваў схавацца.  Міліцыянеры, уключыўшы светлавую і гукавую сігналізацыю, пачалі пераслед аўтамабіля. Інфармацыю пра здарэнне перадалі ўсім нарадам міліцыі.

Спачатку кіроўца выехаў на Вялікі Гасцінец, ледзь не пратараніўшы машыну таксі на скрыжаванні. Далей праімчаўся па Гасцінцы, віляючы з боку ў бок, і звярнуў на аднабаковую вуліцу Хмяльніцкага супраць напрамкі руху. Тут ехаў па пешаходным тратуары. Затым парушальнік паехаў на вуліцу Талстога і па сустрэчнай выехаў на Цэнтральную плошчу. Пасля чаго зноў апынуўся на Вялікім Гасцінцы.

На праезжай частцы, насупраць галоўнага ўваходу ў парк культуры і адпачынку, супрацоўнікі Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы блакавалі аўтамабіль. Кіроўца не справіўся з кіраваннем – машыну разгарнула, і яна ўрэзалася ў агароджу. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ліхача і даставілі ў РАУС.

У ходзе разбору ўстанавілі, што за рулём аўтамабіля быў 20-гадовы жыхар Алёхновічаў, у крыві якога ўтрымлівалася 1,36 праміле алкаголю. Малады чалавек не мае права на кіраванне  аўтамабілем і ў 2020 годзе ўжо прыцягваўся да адказнасці за язду без правоў.

Аказалася, што аўтамабілем у п’яным выглядзе малады чалавек іпад уздзеяннем эмоцый. У тую ноч, па словах самога вадзіцеля, ён пасварыўся з дзяўчынай і на хмельную галаву сеў за руль. А гонкі ладзіў у надзеі адарвацца ад  ДАІ, каб пазбегнуць адказнасці, але яму гэта не ўдалося.

У выніку машыну забралі на штрафстаянку, у дачыненні да ліхача складзена восем пратаколаў.

• Текст доступен на языке: Русский