24 мая каля 15.00 астравецкія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар, піша прэс-сужба МНС.

Гарэла кватэра ў аднапавярховым жылым доме на Савецкай, які належыць Астравецкаму райвыканкаму.

39-гадовы мужчына, які жыў у кватэры спрабаваў патушыць пажар самастойна. У выніку яго шпіталізавалі з апёкамі. прычыну пажару высвятляюць.

 

• Текст доступен на языке: Русский