Фота minsknews.by.

У Мядзельскім раёне ў ДТЗ пацярпеў непаўнагадовы пасажыр, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся сёння, 26 мая, каля 3.00 на чацвёртым киламетры аўтадарогі Р60 Купа – Занарач – Брусы. 22-гадовы жыхар Мядзельскага раёна на машыне «Хундай Акцэнт» няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку аварыі пацярпеў 16-гадовы пасажыр аўтамабіля на заднім сядзенні. Дзесяцікласнік, жыхар Мядзельскага раёна, з траўмамі быў шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.