Скрын з камеры відэаназірання.

Днямі ў Маладзечне міліцыя затрымала нецвярозага маладога чалавека, які пад раніцу хацеў закупіцца на аўтадрайве. Не дачакаўшыся, пакуль да акна выдачы заказаў падыдзе адміністратар, хлопец нагой разбіў фасадную плітку. Пасля чаго стаў ламіцца ў шкляныя ўваходныя дзверы. Уціхамірыць наведвальніка давялося міліцыянерам.

Кнопка трывожнай сігналізацыі спрацавала ў рэстаране хуткага харчавання каля чатырох гадзін раніцы. Інфармацыя з пульта дзяжурнага пазаведамаснай аховы была перададзена ў РАУС. На месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі.

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы затрымалі 23-гадовага жыхара сталіцы. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што мінчук быў моцна п’яны. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. У ходзе высвятлення ўсіх абставінаў праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання. Суму матэрыяльнай шкоды арганізацыя ацаніла амаль у 170 рублёў.

Патлумачыць матывы свайго ўчынку малады чалавек так і не змог, быў п’яны. Раней фігурант двойчы прыцягваўся да адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў і праходзіў прымусовае лячэнне ад таксікаманіі.

Дэбашыр добраахвотна кампенсаваў страты. Яго дзеянні следчыя кваліфікавалі па артыкуле «Хуліганства».

• Текст доступен на языке: Русский