Знойдзены наркотык.

27-гадовы маладзечанец толькі вярнуўся на асабістым аўто ў Маладзечна з Мінска пасля куплі чарговай партыі наркотыкаў, як быў затрыманы аператыўнікамі наркококонтролю і супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі Маладзечанскага РАУС.

Пры асабістым даглядзе ў кішэні ў затрыманага аператыўнікі знайшлі поліэтыленавы пакет з парашком светлага колеру. Экспертыза ўстанавіла, што дадзенае рэчыва – сінтэтычны наркотык масай 0,44 грама.

Па словах затрыманага, наркотык ён набыў праз інтэрнэт і забраў у сталіцы з закладкі. Частку ўжыў па дарозе ў Маладзечна. Астатні наркотык захоўваў, каб выкарыстаць пазней.

Фігуранта змясцілі ў ІЧУ Маладзечанскага РАУС. У дзеяннях падазраванага ўгледжваюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», санкцыя якога прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. У лютым гэтага года мужчына вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі пасля адбыцця пакарання за незаконны абарот наркотыкаў.

• Текст доступен на языке: Русский