Фота euroradio.fm.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне нагадвае, што тэрмін выплаты падаходнага падатку фізічнымі асобамі, вылічанага на падставе прадстаўленых падатковых дэкларацый па падаходным падатку за 2020 год, не пазней за 1 чэрвеня.

Аплаціць падатак можна праз банк, аддзяленне паштовай сувязі, з дапамогай сістэмы АРІП праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, а таксама ў асабістым кабінеце. Калі фізічная асоба за мяжой, выплаціць падаходны падатак у бюджэт Беларусі можна міжнародным банкаўскім пераводам. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

За несвоечасовую выплату падаходнага падатку налічваецца пеня, а таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў падатковую інспекцыю. Інфармацыя аб разяшчэнні падатковых інспекцый і нумарах іх тэлефонаў размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства.