Ілюстрацыйнае фота 1yar.tv.

У Гродзенскай вобласці знайшлі парушэнні ў арганізацыі харчвання ў школах. Камітэт дзяржаўнага кантролю знайшоў парушэнні ў адной са школ Ашмянскага раёна, паведамляе БелТА.

Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіў маніторынг у мае.

— У адной са школ у Навагрудскім раёне больш месяца не давалі сок. Выкананне натуральнай нормы па смятане не перавышала 70%, а па тварагу — 60%. У Гродне ў адной са школ знайшлі недавес сняданкаў для дзяцей. Недавесы былі і ў адной са школ Ашмянскага раёна, — расказала начальнік упраўлення КГК Гродзенскай вобласці Наталля Жур.

Звыш 50 чалавек былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці ў Гродзенскай вобласці за гэтыя парушэнні.