Фота stereo-news.com.

Суд Астравецкага раёна прызнаў мясцовы тэлеграм канал «Астравец для жыцця» экстрэмісцкім, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Пракурор Астравецкага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-канала «Астравец для жыцця» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У астравецкім судзе высветлілі, што ў тэлеграм-канале ўтрымліваюцца заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакіроўкі руху на аўтамабільных дарогах, хуліганскім дзеянням, актам вандалізма, супраціўленню супрацоўнікам органаў унутраных спраў, знішчэнню ці пашкоджанню іх маёмасці ў мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці альбо з-за помсты за выкананне службовых абавязкаў. Таксама ў канале знайшлі каментарыі з абразамі і пагрозамі ў адрас сілавікоў, чыноўнікаў, членаў іх сямей.

Суд ухваліў заяву пракуратуры: тэлеграм-канал уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.