Зацвердзілі пералік тавараў, якія ад 8 ліпеня будуць падлягаць абавязковай маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі (далей – УКЗ) і сродкамі ідэнтыфікацыі (далей – СІ).

Зацвярджэнне такога пераліку накіраванае на рэалізацыю Указа Прэзідэнта ад 1 чэрвеня 2021 года №9 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» далей – Указ №9, які прадугледжвае новы механізм маркіроўкі тавараў. Разгледзім названы пералік больш падрабязна.

Пералiк тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы УКЗ

Ад 8 ліпеня маркіроўцы УКЗ, напрыклад, будуць падлягаць

– кава смажаная і нясмажаная, з кафеінам або без кафеіну масай-нета не менш за 25 грамаў у спажывецкай ўпакоўцы – код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0901;

– чай са смакава-пахучымі дадаткамі або без іх масай-нета не менш за 25 грамаў у спажывецкай упакоўцы – код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0902;

– сокі фруктовыя (уключаючы вінаграднае сусла) і сокі з агародніны, нязброджаныя, без утрымання дабавак спірту, з цукрам і без яго альбо іншых падсалоджвальных рэчываў у спажывецкай упакоўцы большай за 0,25 літра – код ТН ЗЭД ЕАЭС з 2009;

– прынтары, за выключэннем былых ва ўжыванні – код ТН ЗЭД ЕАЭС з 8443 32 100 9;

– тэлевізары, за выключэннем былых ва ўжыванні – код ТН ЗЭД ЕАЭС з 8528.

Ні для аднаго віду тавараў не прадугледжаная неабходнасць маркіраваць яго рэшткі УКЗ. Тэрмін «упакоўка» неабходна ўжываць у значэнні, устаноўленым тэхнічным нарматыўным прававым актам. Пры вызначэнні, трапляе тавар ці не ў названы пералік, неабходна кіравацца як кодам ТН ЗЭД ЕАЭС, так і найменнем тавару. Асаблівасці маркіроўкі тавараў УКЗ выкладзеныя ў Палажэнні аб маркіроўцы тавараў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 №243 «Аб маркіроўцы тавараў».

Пералiк тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі (СІ)

Маркіроўка тавараў СІ будзе ўводзіцца паэтапна. Ад 8 ліпеня маркіроўцы, напрыклад, будуць падлягаць:

– марожанае і іншыя віды харчовага лёду, якія з какавай і без яе (код ТН ЗЭД ЕАЭС 2105 00);

– сыры (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0406, за выключэннем 0406 10 500).

Маркіроўцы не будзе падлягаць любая малочная прадукцыя:

– аб’ёмам 20 літраў і больш альбо вагой 20 кілаграмаў і больш ва ўпакоўцы, прызначанай для шматразовага прымянення да яе расфасоўкі ў спажывецкую ўпакоўку прамысловым спосабам;

– маса-нета якой складае 30 грамаў і менш, а таксама спакаваная непрамысловым спосабам у аб’ектах рознічнага

гандлю, дзіцячае харчаванне для дзяцей да трох гадоў і спецыялізаванае дыетычнае лячэбнае і прафілактычнае харчаванне.

Ад 1 верасня маркіроўцы СІ будуць падлягаць:

– малако і вяршкі, нязгушчаныя і без дадавання цукру альбо іншых падсалоджвальных рэчываў, мінімальны тэрмін захоўвання якіх больш за сорак сутак (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0401);

– тварог, тэрмін захоўвання якога больш за сорак сутак (код ТН ЗЭД ЕАЭС 0406 10 500);

– масла і іншыя тлушчы і масла, вырабленыя з малака; малочныя пасты, тэрмін захоўвання якіх больш за сорак сутак (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0405).

З 1 лістапада маркіраваць трэба будзе абутак:

– воданепранікальны абутак з падэшвай і з верхам з гумы або пластмасы, верх якога не мацуецца да падэшвы і не

злучаецца з ёй ні нітачным, ні шпілечным, ні цвікавым, ні шрубавым, ні заклёпачным, ні якім-небудзь іншым аналагічным спосабам (код ТН ЗЭД ЕАЭС 6401);

– іншы абутак з падэшвай і з верхам з гумы або пластмасы (код ТН ЗЭД ЕАЭС 6402);

– абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры (код ТН ЗЭД ЕАЭС 6403).

Маркіроўка рэшткаў вышэй названага абутку прадугледжаная да 1 сакавіка 2022 года.

Ад 1 снежня маркіроўцы СІ будуць падлягаць:

– малако і вяршкі, згушчаныя або з дадаваннем цукру ці іншых падсалоджвальнікаў з тэрмінам захоўвання да сарака сутак (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 0402);

– тварог, тэрмін захоўвання якога да сарака сутак (код ТН ЗЭД ЕАЭС 0406 10 500);

– шыны пнеўматычныя гумовыя новыя і такія ж пакрышкі для легкавых аўтамабіляў, уключаючы грузапасажырскія аўтамабілі-фургоны і спартыўныя аўтамабілі, з пасадачным дыяметрам не больш за

16 цаляў (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 4011 10 000 3). Рэшткі шын трэба будзе маркіраваць у тэрмін да 1 красавіка 2022 года.

Ад 1 сакавіка 2022 года маркіроўцы СІ, напрыклад, будуць падлягаць:

– паліто, паўпаліто, накідкі, плашчы, курткі (уключаючы лыжныя), вятроўкі, штармоўкі і аналагічныя вырабы

мужчынскія або для хлопчыкаў, акрамя вырабаў таварнай пазіцыі 6203 (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 6201);

– бялізна пасцельная, сталовая, туалетная і кухонная (код ТН ЗЭД ЕАЭС з 6302).

Рэшткі гэтых тавараў трэба будзе маркіраваць да 1 ліпеня 2022 года.

З дакументамі, што да- тычацца маркіроўкі тавараў, можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах, на сайце Маладзечанскага райвыканкама «Molodechno. Minsk-region.by» у рубрыцы «Падаткаабкладанне», у падатковай інспекцыі, а таксама ў кантакт-цэнтры Міністэрства па тэлефоне: (8-017) 229-79-79.