На месцы аварыі, у якой пацярпела дзяўчынка. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведкаў і відавочцаў здарэнняў.

30 красавіка каля 15:55 47-гадовая жыхарка Маладзечна, кіруючы аўтамабілем «Хонда», ехала па вуліцы Будаўнікоў. Каля дома №4 не саступіла дрогу 11-гадовай дзяўчынцы, што пераходзіла злева направа па ходзе руху аўтамабіля на нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Непаўнагадовая атрымала цялесныя пашкоджанні.

23 красавіка каля 21.35 кіроўца на «Форд Мандэа», рухаючыся паблізу дома №83 па вуліцы Савецкай у Палачанах наехаў на 77-гадовую жанчыну, што ішла па аўтадарозе па-за пешаходным пераходам. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла.

Просьба сведак і відавочцаў дадзеных здарэнняў звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 або па тэлефонах  (8 0176) 74-01-40, 74-01-43 альбо 102.