Вілейшчына. Фота Юліі Ярашонак.

У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаюцца парывісты вецер і кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу – 5-11 градусаў цяпла, днём будзе 17-23 цяпла.

У суботу, 29 мая, стане халадней. Тэмпература ўначы будзе вагацца ад плюс 6 па захадзе да 14 градусаў па ўсходзе краіны, днём чакаецца 14-19, месцамі да 21 цяпла. Ноччу месцамі, днём на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, днём парывісты.

У нядзелю, 30 мая, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер парывісты, днём месцамі моцны. Тэмпература паветра ўначы – 5-12 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах – да 14 цяпла, удзень – 13-20 градусаў.

У панядзелак воблачнасць з праясненнямі. Ноччу месцами, днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні парывісты. Тэмпература ноччу – 5-12 градусаў, днём – 9-16 цяпла.

• Текст доступен на языке: Русский