Фота vitebsk.cc у якасці ілюстрацыі.

Тут, на сваім лецішчы, мужчына знайшоў снарад. Пра гэта карэспандэнту расказаў выканальнік абавязкаў намесніка начальніка вілейскага РАУС Дзмітры Садоўскі.

Па яго словах, 26 мая, увечары, у міліцыю Вілейкі звярнуўся мужчына. Паведаміў, што будаўнікі працавалі на ўчастку і знайшлі прадмет, падобны да снарада, у яго на лецішчы: у Вілейцы, па вуліцы Восеньскай.

Спецыялісты, якія прыехалі на месца, устанавілі, што знойдзены прадмет – сапраўды 76-міліметровы артылерыйскі снарад з узрывальнікам. Сапёры знішчылі знойдзены снарад каля Даманава.

• Текст доступен на языке: Русский