На месцы здарэння Фота МНС.

27 мая клая 10.00 мядзельскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра ДТЗ на аўтадарозе паблізу Занарачы. Для дэблакавання кіроўцы да месца здарэння неадкладна выехалі работнікі МНС.

На месцы здарэння Фота МНС.

– Па прыбыцці мы ўбачылі машыну, якая знаходзіцца ў кювеце. Да месца таксама прыбылі медыкі і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, – распавёў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Занарачы Вячаслаў Абрашын, старшына ўнутранай службы. – Кіроўца быў у прытомнасці. Яго заціснула рулём. З дапамогай ручной механічнай прылады мы знялі рулявое кола. Гэта дазволіла вызваліць пацярпелага.

53-гадовага мужчыну перададалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізавалі.