Фота avtovzglyad.ru.

Учора, 27 мая, удзень, аўтамабіль збіў жанчыну на скрыжаванні вуліц 1 Мая – 17 Верасня ў Вілейцы. Жанчыну з траўмамі шпіталізавалі.

– На месца выязджала следча-аператыўная група. Цяпер вілейскія следчыя ўстанаўліваюць ступень цяжкасці траўмаў і перадаюць справу ў РАУС, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па мінскай вобласці Алена Крупеніна.

Па яе словах, ад наезду пацярпела 83-гадовая жанчына.

• Текст доступен на языке: Русский