Фота hype.tech.

Гэта значыць, што беларускія самалёты не толькі не змогуць садзіцца ва ўкраінскіх аэрапортах, але і пралятаць над тэрыторыяй Украіны транзітам.

Кабінет міністраў Украіны на пазачарговым пасяджэнні ў пятніцу ўхваліў забарону беларускім самалётам выкарыстоўваць паветраную прастору Украіны. Забарона ўступае ў сілу з 00:00 29 мая. Пра гэта РБК-Украіна паведаміла крыніца ва ўрадзе.

Гэта значыць, што беларускія самалёты не толькі не змогуць садзіцца ва ўкраінскіх аэрапортах, але і пралятаць над тэрыторыяй Украіны транзітам.

З 26 мая Украіна закрыла авіязносіны з Беларуссю. Абмежаванні на палёты ў беларускай паветранай прасторы таксама ўвялі ў Еўрасаюзе пасля затрымання ў аэрапорце Мінска апазіцыйнага актывіста Рамана Пратасевіча.

 

• Текст доступен на языке: Русский