«Мы цяпер бачым як мінімум стабілізацыю захворвання. Аб гэтым гаворым ужо на працягу месяца. Апошні тыдзень — лёгкае зніжэнне колькасці шпіталізацыі», – цытуе словы міністра аховы здароўя тэлеграм-канал ведамства.

Паводле яго слоў, гэта звязана з сезонным фактарам, а таксама вакцынацыяй. На першым этапе былі прышчэплены найбольш уразлівыя катэгорыі насельніцтва. Таксама вакцынаваліся супрацоўнікі бальніц, інтэрнатных устаноў, школ, людзі сталага ўзросту.

«Тэмпы вакцынацыі будуць павялічвацца, таму мы досыць пазітыўна глядзім на наступны перыяд», – сказаў міністр.

На сёння больш за 491,2 тысячы чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш за 294,3 тысячы чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

• Текст доступен на языке: Русский