Мядзельскія выратавальнікі выцягнулі 52-гадовага кіроўцу аўтамабіля, якая перакулілася.

Раніцай 27 мая мядзельскія выратавальнікі атрымалі паведамленні аб ДТЗ каля аграгарадка Занарач.

Камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальніцкага паста №11 у Занарачы Вячаслаў Абрашын расказаў, што выратавальнікі пабачылі на месцы здарэння машыну, якая перакулілася і знаходзілася ў кювеце.

— Кіроўца быў у свядомасці, але заціснуты рулем. З дапамогай ручнога механічнага інструмента мы знялі рулявое калясо. Гэта дазволіла вызваліць пацярпелага.

Мужчыну шпіталізавалі.