ФК «Маладзечна» выходзіць у наступны этап Кубка Беларусі.

Сёння, 30 мая, маладзечанцы правялі гульню ў 1/32 Кубка Беларусі супраць «Асіповічаў».

Матч скончыўся перамогай «Маладзечна» — 2:1.

За маладзечанскую каманду забівалі Артур Сарамаха і Сяргей Тарчыла.

31 мая маладзечанцы даведаюцца сапернікаў па 1/16.