Фота Настассі Уткінай.

Загінуў 48-гадовы мужчына, які тушыў пажар у сваім доме, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Мужчына загінуў ад апёкаў, якія атрымаў падчас тушэння пажару ва ўласным доме.

Нагадаем, што ноччу 19 мая ў вёсцы Рускае Сяло (Нарацкі сельсавет, Вілейскі раён) здарыўся пажар. Жылы дом тушыў сам гаспадар да прыбыцця выратавальнікаў. Мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені, яго шпіталізавалі.