Фота vk.com/fcvitebskby.

«Смаргонь» прайграла дзявяты матч у вышэйшай лізе. На гэты раз, у 11 туры, — «Віцебску».

Смаргонцы прайгралі з лікам 0:5. Галы забівалі наступныя футбалісты «Віцебска»: Маран’яо Вандэрсан, Дзіега Сантас, дубль Антона Матвяенка, Захар Чарвякоў.

«Смаргонь» займае перадапошні радок у турнірнай табліцы вышэйшай лігі. У каманды 1 перамога, 1 нічыя, 9 паражэнняў.

У 12-м туры смаргонцы згуляюць са «Слуцкам».