На Вілейшчыне мясцовыя ўлады хочуць правесці навукова-даследчыя і праектныя працы на месцы былой сядзібы Агінскага ў вёсцы Ручыца. Ад яе да нашага часу захавалася толькі адна капліца.

Чытайце яшчэ: На Вілейшчыне рухнула капліца 18 стагоддзя (Фота)

Чытайце яшчэ: Як цяпер выглядае капліца ў Ручыцы (Фота)

Інфармацыя аб закупцы паслуг ёсць на сайце дзяржаўных закупак.

Цяпер ідзе падача прапаноў да 2 чэрвеня.

Што хочуць даследваць?

У закупцы — два лоты.

Першы. Патрабуецца правядзенне навукова-даследчай працы (правядзенне гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследванняў XIX стагоддзя), складанне рэстаўрацыйнага задання, выкананне натурных даследаванняў, гісторыка-архітэктурнага плана, плана ландшафтнага аналіза комплекса каштоўнасцей па аб’екце рэшткі былой сядзібы Агінскага: вадаём, рэшткі двух капліц.

За ўсю гэту працу прапануюць 4 тысячы рублёў. Грошы збіраюцца даць з сельскага бюджэту. Тэрмін выканання — май-чэрвень 2021 года.

Другі. Правядзенне праектных прац (выкананне прац па вызначэнню межаў і рэжыму ўтрымання зон аховы архітэктурнага комплексу; фотафіксацыя, дакументальна-пратакольная сістэма, складанне фотаальбому і навукова-тэхнічных запісак).

За гэту працу прапануюць 2 тысячы рублёў. Тэрмін выканання — чэрвень-ліпень 2021 года. Грошы выдаткуюць з сельскага бюджэта Нарацкага сельвыканкама.