Гарыць дом на лецішчы. Фота забяспечанае ГРАНС Маладзечна.

За апошнія два дні ў Маладзечне здарылася два пажары, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

Згарэла каля двухсот тон саломы. Фота ГРАНС Маладзечна.

30 мая, каля 19.00 на нумар 101 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паступіла паведамленне пра загаранне саломы ў вёсцы Уша-2 Маладзечанскага раёна. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, сцірта саломы памерамі 7х50 метраў гарэла адкрытым полымем. Прычына пажару высвятляецца. Агонь знішчыў каля двухсот тон саломы.

Пажар у садовым таварыстве. Фота ГРАНС Маладзечна.

31 мая ў 02.48 выратавальнікі выехалі па сігналу «Трывога» у садовае таварыства «Цеплаэнергетык», што ў вёсцы Кухары Маладзечанскага раёна. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, дачны дом гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны дах, дом выгарэў знутры. Прычына пажару высвятляюць. Разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский