Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Ад 24 мая ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы можна набыць сертыфікат, які пацвярджае правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19, паведамляюць у ЦРБ.

Сертыфікат выдаецца па патрабаванні, на платнай аснове, людзям, якія прайшлі вакцынацыю супраць СOVID-19.

Кошт паслугі для грамадзян Беларусі і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць тут, складае 3,95 рубля.

На атрыманне трэба запісвацца папярэдне па адрасе: Маладзечна, вуліца Скарыны, дом 5, кабінет 100 (паліклініка №1). Час працы: панядзелак-пятніца з 8:00 да 15:30, абед з 12:00 да 13:00 або па тэлефоне: (8 176) 581286.

Атрыманне сертыфіката па адрасе: Маладзечна, Скарыны, 5, кабінет 86 (паліклініка №1), час працы: панядзелак – пятніца з 8.00-16.00, абед з 12.00-13.00:

Пры атрыманні сертыфіката пры сабе мець: пашпарт, выпіску з медыцынскіх дакументаў (даведку) аб праведзенай вакцынацыі (з амбулаторна-паліклінічнай ўстановы па месцы прапіскі або пражывання);  чэк аб аплаце (аплата праводзіцца ў касе – кабінет 100паліклінікі №1).

Даведкі па тэлефонах: 8 (176) 581286, 747287, 502534.