Фота ілюстратыўнае.

Мядзельская міліцыя праводзіць праверку аб пашкоджанні надмагільных пліт на могілках у Свіры, паведамляе narachanka.by.

Мядзельскі РАУС праводзіць праверку па факце пашкоджання 24 надмагільных пліт на могілках па вуліцы Савецкай у Свіры.

Па паведамленню мядзельскай міліцыі, дагэтуль невядомы ўсе сваякі пахаваных, чыі надмагільныя пліты былі пашкоджаныя.

Мядзельскі РАУС звяртаецца да грамадзян, чыі сваякі былі пахаваныя на гэтых могілках, каб яны наведалі месцы пахавання і пры выяўленні пашкоджанняў помнікаў, звярнуліся ў мясцовае аддзяленне міліцыі:

  • па тэлефоне 102
  • па мабільным тэлефоне +375(29)110-54-38