Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта крэспандэнту расказала старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

– Пажар здарыўся ў нядзелю 30 мая. Пра яго выратавальнікам паведамілі каля 14.20. Сказалі, што ў вёсцы Іжа гарыць адна гаспадарчая пабудова, – кажа інспектар.

Калі ж выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што адкрытым полымем гарыць не адна, а некалькі пабудоў. Усе яны належалі аднаму гаспадару. Тры будынкі згарэлі цалкам, два агонь пашкодзіў часткова.

Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский