Фота Настассі УТКІНАЙ.

У рамках дня абароны дзяцей  1 чэрвеня ДАІ Маладзечна ладзіць акцыю «Бяспечныя канікулы».

За 2021 год зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх трое дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні.

З іх:

  • дзеці-пешаходы – два ДТЗ (нуль па віне дзіцяці);
  • дзеці-раварысты – не было;
  • дзеці-пасажыры – тры ДТЗ (нуль па віне дзіцяці).

ДАІ нагадвае, што ў пачатку лета павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей. Апошнія два тыдні жніўня – таксама крытычны час: дзеці вяртаюцца з канікул у горад.

Важна, каб бацькі былі прыкладам у выкананні ПДР і правільна пераводзілі дзяцей у аўтамабілях – у дзіцячых крэслах і спецыяльных утрымліваючых прыладах.

Ровар павінен мець спраўныя тормаз, руль і гукавы сігнал, быць абсталяваным спераду светлаадбівальнікамі і ліхтаром або фарай (для руху ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці) белага колеру, ззаду ліхтаром чырвонага колеру, а па баках – аранжывамі або чырвонымі светлаадбівальнікамі.

Выязджаць да 14 гадоў на праезную частку забаронена. Пераязджаць праезную частку на веласіпедзе забаронена.

ДАІ нагадвае:

– Без шлема за руль не садзіцца.

– Правільна падбіраць ровар – у адпаведнасці з ростам, узростам і полам дзіцяці.

–  Ездзіць трэба ў напрамку руху, а не супраць яго.

– Сачыць за спраўнасцб ровара – догляд за коламі, ланцугом, педалямі, рулём – спачатку сочаць бацькі і паступова прывучаць дзяцей.

–  Вышыня сядзення павінна быць такоц, каб чалавек мог нармальна дацягнуцца прамой нагой да педалі ў ніжнім становішчы, але пры гэтым ступня яго павінна стаяць на ёй сярэдняй часткай.

– Катафоты (флікеры) для раварыстаў і для пешаходаў.

Пераканайцеся ў тым, што вы прыкметныя на дарозе для аўтамабілістаў і іншых удзельнікаў руху.

Фара і светлаадбівальнікі з усіх бакоў неабходныя пры руху ў цёмны час сутак.