Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі смаргонца Руслана Валюка палітычным зняволеным, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Руслана Валюка асудзілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса ў лютым 2021 года. Разам з ім судзілі Інэсу Маркаву.

Валюку прысудзілі два гады «хіміі». Ён ужо адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі.

Пасля завяршэння пасяджэння па крымінальнай справе Валюка і Маркавай у калідоры смаргонскага суда хтосьці з людзей, што падтрымлівалі абвінавачваемых, крыкнуў «Жыве Беларусь!». Затым частку людзей затрымалі, а ў красавіку прысудзілі штрафы і адбыццё адміністрацыйнага арышту. Таксама вядома, што аддзялення Следчага камітэта ў Смаргоні ўзбудзіла па факце вокліча «Жыве Беларусь!» крымінальную справу аб злосным хуліганстве.