Фота delo.ua.

26 мая ў прамежак часу з 07.55 – 08.10 ад наезду невядомай машыны ў Маладзечне пацярпела дзяўчынка.

– Кіруючы аўтамабілем сіняга колеру, меркавана з таніраванымі вокнамі, кіроўца выязджаў з двара паміж дамамі №7 і №11 па вуліцы Касманаўтаў. Паблізу дома №7 аўтамабіль не саступіў дарогу пешаходу – дзевяцігадовай дзяўчынцы, якая пераходзіла дарогу па лініі тратуара злева направа па ходзе руху машыны.

У дзяўчынкі – цялесныя пашкоджанні, а кіроўца ўцёк з месца здарэння ў кірунку Вялікага Гасцінца, – расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 або па тэлефонах (8 0176)  74-01-40, 74-01-43 або 102.