Першае пасяджэнне па справе напачатку красавіка. Фота Алеся Капуцкага, «Вясна».

Беларускія праваабарончыя арганізацыя прызналі Сяргея Шабуню і Паўла Федукевіча палітзняволенымі, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргея Шабуню і Паўла Федукевіча, жыхароў Радашкавічаў (Маладзечанскі раён), затрымалі ў лістападзе 2020 года каля чыгункі. Іх абвінавачвалі ў блакаванні чыгункі, аднак, па матэрыялах справы, гэтага не адбылося. Абодва прызналі сваю віну.

3 мая суддзя Вольга Дубовік вынесла прысуд. Мужчын прызналі вінаватымі па артыкуле 14 і артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса і асудзілі кожнага на 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце яшчэ: Двух жыхароў Радашкавічаў асудзілі на 1 год і 9 месяцаў калоніі за блакаванне чыгункі