Фота БФЛА.

Ашмянка Карына Несцерава заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы.

Аб гэтым паведамляе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.

Несцерава ўзяла бронзавы медаль за дыстанцыю ў 100 метраў, яна пераадолела дыстанцыю за 12,08. Спартсменка саступіла лідару, Кацярыне Жываевай, усяго 0,47 секунд.