На месцы здарэння. Фота з сайта Следчага камітэта.

УСК па Мінскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы па ДТЗ у Валожынскім раёне. У аварыі пацярпела 14-гадовая дзяўчына-пасажыр.

Па дадзеных следства, каля 23.00 30 сакавіка нецвярозы 19-гадовы малады чалавек сеў за руль нядаўна набытага «БМВ». Пасведчання кіроўцы і дакументаў на аўтамабіль ў хлопца не было, а машыну ён набыў за грошы, якія выйграў у латарэю. З сабой ён захапіў прыяцеля, з якім у гэты дзень піў піва, а таксама яго знаёмую. Заехаць да яшчэ адной дзяўчыны, як планавалася, маладыя людзі не паспелі. Паблізу вёскі Глеі Валожынскага раёна кіроўца з’ехаў у кювет, дзе наехаў на дрэва.

У выніку ДТЗ 14-гадовая пасажырка атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як устанавіла следства, малады чалавек не ўлічыў неспрыяльныя ўмовы  –  мукрую дарогу, туман. У ходзе допыту абвінавачаны прызнаў сябе вінаватым і патлумачыў, што ў тумане не заўважыў скрыжавання, з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

Па выніках расследавання дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па частцы 4 артыкула 317 КК –  парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

У дачыненні да абвінавачанага ўжыді меру стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский