Фота НФК Крумкачы.

Вілейскія футбалісты атрымалі яшчэ адну перамогу ў сезоне другой лігі.

Вілейскія футбалісты перамаглі каманду з Дзяржынскага раёна — «Фалько». Гэта ўжо другая перамога ў вілейскай каманды ў чэмпіянаце. Матч адбыўся 2 чэрвеня, у гульне з пенальці забіў Антон Радзюк на 71-й хвіліне.

Нагадаем, што «Вілія» правяла да гульні з чэрвеньскім «Коласам» тры сустрэчы. У першым туры вілейчукі прайгралі «Смалявічам» 3:1. А ў другім туры прайшоў матч з чэрвеньскім «Коласам», у якім сапернікі «Віліі» перамаглі — 1:0. А трэцяя гульня адбылася з «Беразіном», якую вілейчукі перамаглі 11:0.

Цяпер вілейская каманда размяшчаецца на пятым месцы ў турнірай табліцы Мінскай вобласці (Поўнач).