Сёння каля 12.00 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі, што на ўчастку ў аграгарадку Маркава па вуліцы Кастрычніцкай, у яму праваліўся конь.

Ратавальнікі неадкладна выехалі да месца выкліку. Высветлілася, што жывёла трапіла ў яму глыбінёй каля двух метраў, а яго заднія ногі засыпала зямлёй. Сіламі МНС каня выратавалі: падчапілі рукавамі і выцягнулі наверх пры дапамозе задзейнічанага бульдозера, распавялі ў ГРАНС.

Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

• Текст доступен на языке: Русский