Фота naviny.by.

Аляксандр Лукашэнка тэлефанаваў хакеісту з вілейскімі караннямі Ягору Шаранговічу, каб ён згуляў за нацыянальную каманду на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Рызе.

Аб гэтым паведаміў генеральны менеджар «Н’ю-Джэрсі Дэвілз» Том Фіцжэральд. Нагадаем, што Шаранговіч выступае за «Дэвілз» з сезона-2021, некалькі гадоў таму беларускага хакеіста падпісаў амерыканскі клуб.

— Калі табе тэлефануе прэзідэнт краіны і просіць згуляць, ты робіш гэта, — падзяліўся Фіцжэральд.

Нагадаем, беларуская зборная завяршыла выступленне на чэмпіянаце свету па хакеі. Хакеісты пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава не выйшлі з групы. У групавым этапе беларусы перамаглі толькі Швецыю. Каманда заняла выніковае 15 месца.